Ноч паэтаý
Ружовы ліст – кастрычніцкі аловак,
стварае на зямлі карціну страт,
зьнікая сам...
Як наш названы брат,
які тварыў таксама, толькі словам,
карціны – лёсу, часу і Радзімы.
Пісаў пра ўсі прывабнасьці жыцьця:
як гасне дзень, як зоркі зіхацяць,
як лета крочыць ў восень, восень – ў зіму...
Што чуеш, упершыню крануўшы губы,
вачыма апаліў каханы твар.
Пра сьмех, пра плач – як дождж з адвечных хмар,
над гэтым краем, змрочным, але ж любым...
Што зразумела нам і блізка сёньня
ў намаляваным сто гадоў таму –
ўвесь скарб сьвятла. Табе, мяне, яму.
Але ж... ён раптам трапіў у трыццаць сёмы.
I не адзін. Iх шмат. Заместа хаты –
крыжы, крыжы...
Ну дзе ж апошні крыж!?...
Калі на мове вершаў гаварыш,
ты памятаеш слова Курапаты.
Оценок пока нет
Свидетельство о публикации №:
14234